Валянціна Іванаўна Локун
Валянціна Іванаўна Локун | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 жніўня 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 чэрвеня 2016 (69 гадоў) |
Грамадзянства | СССР, Беларусь |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Мова твораў | беларуская, руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | Лаўрэат прэміі прэзідэнтаў Акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2004). Двойчы лаўрэат прэміі часопіса «Полымя» (1993 і 2001). Узнагароджана медалём Святой Еўфрасінні Полацкай (2006). Лаўрэат прэміі «Беларускага саюза жанчын» (2012). |
Валянціна Іванаўна Локун (6 жніўня 1946, в. Цепянец, Пінскі раён — 16 чэрвеня 2016) — беларуская пісьменніца, выкладчык, старшы навуковы супрацоўнік, літаратурны крытык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў в. Цепянец Пінскага раёна. Закончыла Цепянецкую пачатковую школу, вучылася ў Малоткавіцкай сярэдняй школе. А з сёмага класа, па прычыне хваробы ног, перайшла ў Пінскую завочную школу, якую і закончыла з залатым медалём. Вучылася ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (філалагічны факультэт, аддзяленне рускай мовы і літаратуры).
У 1974 годзе разам з сям’ёй пераехала ў г. Пінск. Закончыла аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. І. Леніна. У 1984 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме: «Праблемы стылю беларускай ваеннай прозы». (На матэрыяле творчасці В. Быкава, Б. Сачанкі, І. Чыгрынава)[1].
Працавала загадчыцай Цепянецкай бібліятэкі (1972—1974), старшым выкладчыкам Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна (зараз універсітэт) (1985—1998). З 1987 па 2007 гады супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1987 па 1998 гады, сумяшчаючы працу ў Інстытуце літаратуры з працай у педінстытуце.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1998, з 2006 года — член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар 147 навуковых артыкулаў па праблемах развіцця беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай літаратуры.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар кніг:
- «Да новых вышынь»: зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў. (Мінск, «Мастацкая літаратура», 1991).
- «Маральна-філасофскія пошукі беларускай ваеннай і гістарычнай прозы. 50-60 гады»: манаграфія (Мінск, «Навука і тэхніка», 1995).
- «Кругі жыцця, кругі літаратуры»: зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў (Мінск, ОО БАКК, 2002).
- «Васіль Быкаў у кантэксце сусветнай літаратуры»: манаграфія (Мінск, УП «Тэхнапрынт», 2005).
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат прэміі прэзідэнтаў Акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2004).
- Двойчы лаўрэат прэміі часопіса «Полымя» (1993 і 2001).
- Узнагароджана медалём Святой Еўфрасінні Полацкай — ад ГА «Міжнародны фонд Святой Еўфрасінні Полацкай» (2006).
- Лаўрэат прэміі «Беларускага саюза жанчын» (2012).
Публікацыі ў навуковых кнігах
[правіць | правіць зыходнік]- «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.»: У 4-х тамах. Том 4 у 3-х кнігах (Мінск, «Беларуская навука», 1999—2002, 2014). (Напісала 4 раздзелы).
- «Нарысы беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязей» (Мінск, «Беларуская навука», 2002). В 2003 годзе «Нарысы» перакладзены на ўкраінскую мову і выдадзены ў Кіеве.
- «Беларуская літаратура ў кантэксце славянскіх літаратур ХІХ- ХХ стст.» (Мінск, «Беларуская навука», 2006).
- «Васіль Быкаў: вядомы і невядомы»: літаратуразнаўчае эсэ, успаміны (Мінск, «Літаратура і мастацтва», 2011).
Публіцыстыка
[правіць | правіць зыходнік]- «Легенды і праўда жыцця»: нарыс творчасці да 75-годдзя І. Шамякіна, «Полымя» (№ 1, 1996).
- «Творчы вопыт Алеся Асіпенкі»: нарыс творчасці, «Полымя» (№ 7, 1996).
- «Іван Шамякін»: нарыс творчасці, раздзел «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя»: У 4-х т. Т. 3. (Мінск, «Беларуская навука», 2001).
- «Алесь Асіпенка»: нарыс творчасці, раздзел «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя»: У 4-х т. Т. 4, кн. 1. (Мінск, «Беларуская навука», 2002).
- «Уладзімір Дамашэвіч»: нарыс творчасці, раздзел «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя»: У 4-х т. Т. 4, кн. 1. (Мінск, «Беларуская навука», 2002).
- «Валянціна Коўтун»: нарыс творчасці, раздзел «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя»: У 4-х т. Т. 4, кн. 3. (Мн., «Беларуская навука», 2014).
- «О моём друге и покровителе»: эссе, воспоминания о В. А. Ковалёнке, «Нёман» (№ 6, 2008).
- «Уладзімір Дамашэвіч: амплітуда таленту»: нарыс творчасці, «Полымя» (№ 8, 2009).
- «Лестница, ведущая в духовную пропасть»: очерк о творчестве, М. Южик, «Нёман» (№ 11, 2011).
- «Проза Уладзіміра Гніламёдава: адраджэнне нацыянальнага эпасу»: нарыс, У. Гніламёдаў «Заставацца сабой…» (Мінск, 2012).
- «Супраць духоўнай пустаты»: нарыс творчасці, У. Дамашэвіч, «Полымя» (№ 5, 2012).
- «Феномен Уладзіміра Гніламёдава»: нарыс, «Звязда» (25.08.2012).
- «Мікрасвет, у якім увасоблены макрасвет»: нарыс, штрыхі да творчага партрэта Алеся Карлюкевіча, «Роднае слова» (№ 6, 2013).
- «Олег Ждан: траектория жизни — траектория таланта»: очерк о творчестве, «Нёман» (№ 11, 2013); «Наш современник» (№ 7, 2014).
- «Пакліканая»: нарыс пра творчасць В. Коўтун, «Полымя» (№ 2, 2016).
- «Аналітычны стыль Васіля Быкава»: артыкул, «Полымя» (№ 4, 1983).
- «Сучасны беларускі раман. Да праблемы развіцця жанру»: артыкул, «Полымя» (№ 12, 1983).
- «На шляху да сінтэтычнасці»: артыкул, «Полымя» (№ 3, 1984).
- «Стилевое своеобразие современной белорусской военной прозы»: на матэрыяле творчасці В. Быкава, Б. Сачанкі, І. Чыгрынава. 60-70 гады, аўтарэферат (Мінск, 1984).
- «Структура канфлікту і праблемы маральнага пошуку ў беларускай аповесці 70-х — пачатку 80-х гадоў»: артыкул (зб. «Беларуская літаратура». Выпуск 16 (Мн., «Выдавецтва „Універсітэцкае“, 1985).
- „Героі і час“: артыкул, „Полымя“ (№ 2, 1986).
- „У пошуках маральнага ідэалу. Проза Уладзіміра Караткевіча“: артыкул, „Полымя“ (№ 6, 1993).
- „Вялікі свет маленькіх Куранёў. Да праблемы зямлі, чалавека і ўлады“: артыкул, „Полымя“ (№ 3, 1994).
- „Настальгія па мінулым, альбо Прага духоўнасці“: рэцэнзія на кн. І. Шамякіна „Сатанінскі тур“, „ЛіМ“ (22.03.1996).
- „Крыж праз усё жыццё“: рэцэнзія на кн. В. Коўтун „Крыж міласэрнасці“. Кніга другая. „Полымя“ (№ 7-8, 1995); „ЛіМ“ (13.12.1996).
- „Літаратура, час, героі. Беларуская проза-96“: артыкул, „Полымя“ (№ 10, 1997).
- „Літаратура і свабода выбару. Экзістэнцыяльныя кірункі твораў В. Быкава“: артыкул, „Полымя“ (№ 5, 1998).
- „Малая проза-97“: артыкул, „Полымя“ (№ 12, 1998).
- „У пошуку маральнага ідэалу“: артыкул „Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім кантэксце“. Навуковы зборнік (Мн., „Кнігазбор“, 2000. Беларусіка-Heba-ruthenika, кн. 16).
- „Узняцце да лёсу агульначалавечага“. (Талстоўскія традыцыі ў развіцці беларускай ваеннай прозы. Да праблемы філасофіі гісторыі): артыкул, „Полымя“ (№ 5, 2001).
- „У атмасферы барацьбы“: у 2-х частках артыкул, „Полымя“ (№ 1-2, 2002).
- „На духоўным пераломе. Агляд прозы апошніх гадоў“: артыкул, „Полымя“ (№ 9-10, 2002).
- „Вайна і мір Л. Талстога і развіццё беларускай і ўкраінскай ваеннай прозы першай паловы ХХ ст.: канцэпцыя гісторыі і чалавека“: артыкул, „Нарысы беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязей“ (Мн., „Беларуская навука“, 2002).
- На ўкраінскай мове. „Вайна і мір“ Л. Талстога і развіццё беларускай і ўкраінскай ваеннай прозы першай паловы ХХ ст.: канцэпцыя гісторыі і чалавека»: артыкул, «Нарисы білорусько-украінськіх літературних зв’язків», пераклад Г. Півторака (Кіеў, 2003).
- «У абсягах „літаратурнага факта“: артыкул, „Полымя“ (№ 5, 2003).
- „Иван Шамякин: в поиске нравственного идеала“ (конец ХХ — начало ХХI вв.): артыкул, „Нёман“ (№ 10, 2003).
- „Проза-2003: духовные поиски и художественные решения“: артыкул, „Нёман“ (№ 4, 2004).
- „Вайна — не толькі поле было“: артыкул. Да 80-годдзя В. Быкава, „Беларуская думка“ (№ 6, 2004).
- „Празаік эпічнага таленту“: артыкул. Да 70-годдзя І. Чыгрынава, „Беларуская думка“ (№ 12, 2004).
- „Еще раз о лейтенантах…“: рэцэнзія на ваенную прозу М. Елянеўскага, „Полесская правда“ (26.03.2005), „Нёман“ (№ 9, 2005).
- „Вайна і мір“ Кузьмы Чорнага»: артыкул, «Беларуская думка» (№ 4, 2005).
- «Современная проза писателей Пинска»: даклад «Материалы международной научно-практической конференции, посвященной Дням науки Пинщины», (Пінск, 2006).
- «Можно ли найти камень в пустыне»: рэцэнзія, Ю. Саланевіч, «Зона тени», «Нёман» (№ 4, 2006).
- «Вобразна-жанравыя асаблівасці беларускага рамана 40-х — пачатку 50-х гадоў у кантэксце славянскіх літаратур»: артыкул «Беларуская літаратура ў кантэксце славянскіх літаратур ХІХ — ХХ стст.» Калектыўная манаграфія (Мн., «Беларуская навука», 2006).
- «Человек на войне»: творчасць В. Быкава. Пераклад В. Барысевіча (фрагмент манаграфіі), «Нёман» (№ 5, 2007).
- «Пинщина литературная»: аглядны артыкул, «Нёман» (№ 8, 2007).\
- «Пакліканыя і абраныя. Узыходжанне пісьменніцы»: рэцэнзія на кн. В. Коўтун «Пакліканыя», «Полымя» (№ 2, 2008).
- «Проза Уладзіміра Гніламёдава»: артыкул, «Полымя» (№ 2, 2009).
- «Белорусская проза ХХI века и постмодернизм»: артыкул, «Нёман» (№ 3, 2009).
- «Берасцейскае шматгалоссе»: артыкул, «Маладосць» (№ 8, 2011).
- «Исследование, которого ждали давно»: рэцэнзія на кн. М. Мікуліча «Паэзія Заходняй Беларусі 1921—1939», «Нёман» (№ 4, 2012).
- «Настальгія па страчанаму раю»: рэцэнзія на кн. А. Федарэнка «Дзікі луг», часопіс «Маладосць» (№ 12, 2012).
- «Новае ў беларускай кампаратывістыцы»: рэцэнзія на кн. «Літаратурная карта Еўропы: кантакты, тыпалогія, інтэртэкстуальнасць». Нав. рэд. М. У. Мікуліч. Мн., 2012. BiALoRuTeNistyKA BiALOSTOCKA. Том 4. BiAlystok, 2012.
- «На літаратурнай карце Еўропы»: рэцэнзія на кн. «Літаратурная карта Еўропы: кантакты, тыпалогія, інтэртэкстуальнасць» (Мн., 2012). Весці № 1 НАН Беларусі (Мн., «Беларуская навука», 2013). Серыя гуманітарных навук.
- «Сучасная беларуская кампаратывістыка: глыбіня і маштабнасць пошуку»: па старонках манаграфіі «Літаратурная карта Еўропы: кантакты, тыпалогія, інтэртэкстуальнасць» (Мн., 2012), рэцэнзія, «Полымя» (№ 1, 2013).
- «Белорусско-русские литературные взаимосвязи»: рэцэнзія на зб. «Беларуская і руская літаратуры: тыпалогія ўзаемасувязей і нацыянальнай ідэнтыфікацыі»: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. Мінск, 18-19.04.2012. Уклад. А. В. Вальчук. — Мінск: «Права і эканоміка», 2012, «Нёман» (№ 2, 2013).
- «О Максиме Танке, известном и неизвестном, или Когда забываешь, что ты критик…»: рэцэнзія, М. Мікуліч, «Максім Танк: талент, заручаны з небам», «Нёман» (№ 4, 2013).
- «По страницам белорусско-русского литературного диалога» рэцэнзія на зб. «Беларуская і руская літаратуры: тыпалогія ўзаемасувязей і нацыянальнай ідэнтыфікацыі»: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. Мінск, 18-19.04.2012 г. Уклад. А. В. Вальчук. — Мінск: «Права і эканоміка», 2012. Весці № 2 НАН Беларусі (Мн., «Беларуская навука», 2013). Серыя гуманітарных навук.
- «Цэнтрам быційнай прасторы»: аглядны артыкул пра берасцейскіх пісьменнікаў, «Маладосць» (№ 10, 2013).
- «Птахі з падрэзанымі крыламі. Фрэдэрык Стэндаль і Змітрок Бядуля: да праблемы свабоды і чалавека»: артыкул, «Полымя» (№ 11-12, 2013).
- «Атлантыда Анатоля Крэйдзіча»: рэцэнзія на кнігу «Роднае, шчымлівае», «Маладосць» (№ 2, 2013).
- «Мастацкі код Алены Браво»: артыкул на кн. «Дараванне», «Полымя» (№ 3, 2014).
- «Вайна і мір Уладзіміра Гніламёдава»: артыкул, «Полымя» (№ 9, 2014).
- «Вайна як трагедыя народнага лёсу ў творчасці У. Гніламёдава»: даклад «Першая сусветная вайна ў народнай памяці і мастацкім адлюстраванні»: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-8.10.2014) прадм. і ўклад. С. Л. Гараніна; навук. рэд. А. І. Лакотка Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Мінск, «Права і эканоміка», 2014, 368 с. — С. 190—197.
- «Алесь Карлюкевіч — казачнік»: артыкул, «Роднае слова» (№ 12, 2014).
- «Военная проза Владимира Гниломёдова»: артыкул, «Нёман» (№ 1, 2015).
- «Вайна як трагедыя народнага лёсу ў творчасці Уладзіміра Гніламёдава»: артыкул, «Роднае слова» (№ 3, 2015).
- «Последние романтики ХІХ столетия»: артыкул, «Нёман» (№ 8, 2015).
- «Вайна як трагедыя народнага лёсу»: артыкул, «Полымя» (№ 8, 2015).
- «Дарогі варта выбудоўваць у розных накірунках»: «Полымя» (№ 1, 2016) і інш.
Зноскі
- ↑ «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «ПАМЯЦЬ»: гісторыка-дакументальная хроніка Пінскага раёна (Мінск, «БЕЛТА», 1998).
- «Ученые Пинщины». — Мн.: Экономика и право, 2003. — 160 с.
- «Літаратурная карта Берасцейшчыны»: навукова-папулярнае выданне (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2008).
- «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Памерлі 16 чэрвеня
- Памерлі ў 2016 годзе
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
- Пісьменнікі Беларусі
- Літаратурныя крытыкі Беларусі
- Пісьменніцы Беларусі
- Нарадзіліся ў Пінскім раёне